воскресенье, 10 мая 2020 г.

12.05 Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах

12.05 Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах
Мэта:
Навучыцца вызначаць род дзеясловаў у форме прошлага часу.

1. Размінка.


2. Новая тэма.
     Уважліва паглядзі відэаўрок і запомні, як вызначыць род дзеясловаў у форме прошлага часу.  
    


3. Праца з правілам.
    Адчыні падручнік на с. 112. Прачытай і запомні правіла.

   
4. Праца ў сшытку.
     Пр. 195
          Пр. 197 (Выканай па ўзоры.)
     Пр. 198 (Запішы сказы так, каб атрымаўся тэкст. Дзеясловы пастаў у форму прошлага часу.) 
     Пр.200
                           Прышлі мне фота)
5. Замацаванне.
    


                                                                                                             Дзякуй за ўрок!

понедельник, 4 мая 2020 г.

06.05 Тэма: Час дзеясловаў

06.05 Тэма: Час дзеясловаў
Мэта ўрока:
пазнаміцца з часам дзеясловаў;
навучыцца вызначаць час дзеясловаў па пытаннях.


1. Размінка.
     Выканай заданне.



2. Новая тэма.
     Паглядзі ўважліва відэа і пазнаёмся з паняццем "час дзеясловаў".
    

 
3. Праца з правілам.
      Падручнік с. 105.

      Вывучы правіла і раскажы яго дарослым.




4. Правер сябе.
Выканай тэст.




5. Праца ў сшытку.
Пр.186 (Змяні дзеясловы па пытаннях. Вызнач іх час.)
Пр. 187 (Знайдзі дзеясловы. Пастаў дзеясловы ў форму цяперашняга часу.)
Пр. 188 (Выканай практыкаванне вусна.)
Пр. 189  (Спішы. Знайдзі дзеясловы. Вызначы час дзеясловаў.)
                  
                                                                               Чакаю фота твайго сшытка!
                                                                                          Жадаю поспехаў)



воскресенье, 3 мая 2020 г.

05.05. Тэма: Адзіночны і множны лік дзеясловаў

05.05.
Тэма: Адзіночны і множны лік дзеясловаў
Мэты ўрока:
Пазнаёміцца са змяненнем дзеясловаў па ліках.
Навучыцца вызначаць лік дзеясловаў.

1. Арфаграфічная размінка.

    Успомні, калі ў беларускай мове пішацца прыстаўка з-, а калі прыстаўка с- ?
     
Правер свае веды.


2. Праца ў сшытку.
    Запішы ў сшытак.     
     1)              4 мая
               Класная работа   
      
     2) Новае слоўнікавае слова.
          Запомні і прапішы ў сшытку да канца радочка слова адцвітаць, пастаў націск. 
         
            Складзі і запішы сказ са словам адцвітаць.
            
        3) Новае слоўнікавае слова.
            Запомні і прапішы ў сшытку да канца радочка слова  смяяцца, пастаў націск.
       
                Складзі і запішы сказ са словам смяяцца.

3.   Вывучаем новую тэму.
      
      Уважліва паглядзі ўрок. Працуй разам з настаўнікам.
       
      

Запомні і запішы схему ў сшытак для правіл.


4.  Праца ў сшытку.
      Пр. 179 (Складзі і запішы сказы. Глядзі ўзор.)
      Пр. 180 (Прыдумай заданне да практыкавання і выканай яго пісьмова.)
      Пр. 182 (Запішы прыказкі. Вызнач лік дзеяслова.)

5. Дамашняе заданне.
     Пр. 183 (Спішы, устаўляючы патрэбныя літары. Падкрэслі дзеясловы, вызначы іх лік.)
                                               
                                                  Чакаю фота твайго сшытка!

6. Правер сябе. Выканай тэст.
    



Дзякуй за работу)


понедельник, 27 апреля 2020 г.

29.04
Тэма: Дзеяслоў
Сёння на ўроку:
- даведаемся, што такое дзеяслоў;
-вызначым яго адметныя прыкметы.


1. Размінка.





2. Новая тэма.
Уважліва паглядзі відэазапіс і запомні:
   -што абазначае дзеяслоў;
   -на якія пытанні адказвае дзеяслоў.


3. Замацаванне.





4. Праца па падручніку.
Пр. 166 (вусна)
С. 96 -- прачытаць і вывучыць правіла.

5. Праца ў сшытку.
Пр. 167 (Складзі і запішы сказы ў сшытак. Падкрэслі дзейнік і выказнік.)
Пр. 168 (Глядзі на ўзор.)
Дамашняе заданне:
Пр. 170  (Запішы загадку разам з адгадкай, падкрэслі дзеясловы.)

             Рада буду бачыць у вайберы фота тваёй работы)

6. Правер сябе.
Выканай тэст.


четверг, 23 апреля 2020 г.


Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах
➤Паўтарыць  пытанні, на якія адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Успомніць канчаткі прыметнікаў мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Вызначаць род прыметнікаў.

1. Размінка.
      

2. Работа ў сшытку.
   Зараз у сшытку па беларускай мове запішы дату, классная работа.

   Хвілінка чыстапісання. 
   Прапішы! Не спяшайся, старайся пісаць акуратна 😃
   Слова паштальён  прапішы да канца радочка.












Прачытай. Спішы тэкст у сшытак. 
Падкрэслі прыметнікі, вызнач  род. 
Помні! У прыметнікаў множнага ліку род не вызначаецца.












Чакаю фота тваёй работы!

3. Правер свае веды. Выканай тэст.





Дзякуй за работу!


понедельник, 13 апреля 2020 г.




Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты ўрока:
➤Запомніць на якія пытанні адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Запомніць канчаткі прыметнікаў мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Навучыцца вызначаць род прыметнікаў.

1. Размінка.


2. Праца з правілам.
Правіла с. 83 (Вывучы правіла.)

Пр. 140. Разгледзь табліцу.  
Перапішы табліцу ў сшытак для правіл. 


Адкажы на пытанне:
(Адказ можаш прысылаць мне на вайбер гукавым паведамленнем).
➤На якія пытанні адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду?





3. Праца ў сшытку.

Пр. 141 (Спішы спалучэнні слоў, пастаў пытанні, вызнач канчаткі і род. З адным спалучэннем складзі сказ.)
Пр. 142 (Спішы ў слупок адну загадку. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі. Вызначы із род і канчаткі.)
Пр. 143 (Запішы прыказку. Знайдзі прыметнік, вызначы яго род і абазнач канчатак.)
Пастарайся ў сшытку пісаць акуратна.

                                              Чакаю фота 😉

4. Замацаванне.



Дзякуй за працу!




воскресенье, 12 апреля 2020 г.


Тэма ўрока: Прыметнік як часціна мовы.

Сёння на ўроку табе неабходна будзе знайсці адказы на пытанні:
  ➤  Што абазначае прыметнік?
  ➤  На якія пытанні адказвае?
  ➤  Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤  З якой часцінай мовы звязан у сказе?

1. Паўтарэнне.
Успомні, якую часціну мовы мы  вывучалі раней?
Правільна – назоўнік.  

Выканай тэст.

2.  Праца з падручнікам.
Пр. 131. (Спішы тэкст у сшытак. Устаў патрэбныя словы. Вусна да іх пастаў пытанні ад выдзеленых слоў.)


ПАДУМАЙ! Да якой часціны мовы будуць належаць словы, якія ты ўставіў?
Правільна – прыметнік.


3. Праца са схемай.
Разгледзь схему. 
Што ты можаш расказаць пра прыметнік?

Адкрый падручнік на с. 79 і прачытай правіла. Вывучы правіла на памяць.

4. Праца ў сшытку.
Пр. 133 (Запішы адзін сказ на выбар, раскрываючы дужкі. Разбяры яго па членах сказа (падкрэслі дзейнік, выказнік, даданыя члены).
З якім словам звязаны ў сказе прыметнік?

5. Завяжы вузялок!
Прачытай паведамленне, напісанае сінім колерам с.79 (Запомні яго і раскажы дарослым.)
Вусна выканай пр. 135.

    
   6. Слоўнікавае слова.
   Новае слоўнікавае слова – пясчаны.
         Заданне:
         1) Выпішы слова пясчаны ў сшытак. Пастаў у слове націск, падзялі на склады.
         2)Са словам пясчаны складзі і запішы ў сшытак 1 сказ.

   7. Праца ў сшытку.
   Пр. 138 (Спішы тэкст, падкрэслі ў ім прыметнікі.)
            
 Буду рада бачыць фатаграфію твайго сшытка. 
Прысылай  фатаграфію мне на вайбер.😊

  8. Пытанні. Тэст.
 Адкажы вусна на пытанні, якія мы ставілі ў пачатку ўрока.
  ➤Што абазначае прыметнік?
  ➤На якія пытанні адказвае?
  ➤Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤З якой часцінай мовы звязан у сказе?


 Каб я была ўпэўнена, што ты добра зразумеў гэтую тэму, калі ласка, выканай тэст. 




                                      Дзякуй за работу!😊