понедельник, 27 апреля 2020 г.

29.04
Тэма: Дзеяслоў
Сёння на ўроку:
- даведаемся, што такое дзеяслоў;
-вызначым яго адметныя прыкметы.


1. Размінка.





2. Новая тэма.
Уважліва паглядзі відэазапіс і запомні:
   -што абазначае дзеяслоў;
   -на якія пытанні адказвае дзеяслоў.


3. Замацаванне.





4. Праца па падручніку.
Пр. 166 (вусна)
С. 96 -- прачытаць і вывучыць правіла.

5. Праца ў сшытку.
Пр. 167 (Складзі і запішы сказы ў сшытак. Падкрэслі дзейнік і выказнік.)
Пр. 168 (Глядзі на ўзор.)
Дамашняе заданне:
Пр. 170  (Запішы загадку разам з адгадкай, падкрэслі дзеясловы.)

             Рада буду бачыць у вайберы фота тваёй работы)

6. Правер сябе.
Выканай тэст.


четверг, 23 апреля 2020 г.


Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах
➤Паўтарыць  пытанні, на якія адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Успомніць канчаткі прыметнікаў мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Вызначаць род прыметнікаў.

1. Размінка.
      

2. Работа ў сшытку.
   Зараз у сшытку па беларускай мове запішы дату, классная работа.

   Хвілінка чыстапісання. 
   Прапішы! Не спяшайся, старайся пісаць акуратна 😃
   Слова паштальён  прапішы да канца радочка.












Прачытай. Спішы тэкст у сшытак. 
Падкрэслі прыметнікі, вызнач  род. 
Помні! У прыметнікаў множнага ліку род не вызначаецца.












Чакаю фота тваёй работы!

3. Правер свае веды. Выканай тэст.





Дзякуй за работу!


понедельник, 13 апреля 2020 г.




Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты ўрока:
➤Запомніць на якія пытанні адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Запомніць канчаткі прыметнікаў мужчынскага, жаночага, ніякага роду.
➤Навучыцца вызначаць род прыметнікаў.

1. Размінка.


2. Праца з правілам.
Правіла с. 83 (Вывучы правіла.)

Пр. 140. Разгледзь табліцу.  
Перапішы табліцу ў сшытак для правіл. 


Адкажы на пытанне:
(Адказ можаш прысылаць мне на вайбер гукавым паведамленнем).
➤На якія пытанні адказваюць прыметнікі ў форме мужчынскага, жаночага, ніякага роду?





3. Праца ў сшытку.

Пр. 141 (Спішы спалучэнні слоў, пастаў пытанні, вызнач канчаткі і род. З адным спалучэннем складзі сказ.)
Пр. 142 (Спішы ў слупок адну загадку. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі. Вызначы із род і канчаткі.)
Пр. 143 (Запішы прыказку. Знайдзі прыметнік, вызначы яго род і абазнач канчатак.)
Пастарайся ў сшытку пісаць акуратна.

                                              Чакаю фота 😉

4. Замацаванне.



Дзякуй за працу!




воскресенье, 12 апреля 2020 г.


Тэма ўрока: Прыметнік як часціна мовы.

Сёння на ўроку табе неабходна будзе знайсці адказы на пытанні:
  ➤  Што абазначае прыметнік?
  ➤  На якія пытанні адказвае?
  ➤  Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤  З якой часцінай мовы звязан у сказе?

1. Паўтарэнне.
Успомні, якую часціну мовы мы  вывучалі раней?
Правільна – назоўнік.  

Выканай тэст.

2.  Праца з падручнікам.
Пр. 131. (Спішы тэкст у сшытак. Устаў патрэбныя словы. Вусна да іх пастаў пытанні ад выдзеленых слоў.)


ПАДУМАЙ! Да якой часціны мовы будуць належаць словы, якія ты ўставіў?
Правільна – прыметнік.


3. Праца са схемай.
Разгледзь схему. 
Што ты можаш расказаць пра прыметнік?

Адкрый падручнік на с. 79 і прачытай правіла. Вывучы правіла на памяць.

4. Праца ў сшытку.
Пр. 133 (Запішы адзін сказ на выбар, раскрываючы дужкі. Разбяры яго па членах сказа (падкрэслі дзейнік, выказнік, даданыя члены).
З якім словам звязаны ў сказе прыметнік?

5. Завяжы вузялок!
Прачытай паведамленне, напісанае сінім колерам с.79 (Запомні яго і раскажы дарослым.)
Вусна выканай пр. 135.

    
   6. Слоўнікавае слова.
   Новае слоўнікавае слова – пясчаны.
         Заданне:
         1) Выпішы слова пясчаны ў сшытак. Пастаў у слове націск, падзялі на склады.
         2)Са словам пясчаны складзі і запішы ў сшытак 1 сказ.

   7. Праца ў сшытку.
   Пр. 138 (Спішы тэкст, падкрэслі ў ім прыметнікі.)
            
 Буду рада бачыць фатаграфію твайго сшытка. 
Прысылай  фатаграфію мне на вайбер.😊

  8. Пытанні. Тэст.
 Адкажы вусна на пытанні, якія мы ставілі ў пачатку ўрока.
  ➤Што абазначае прыметнік?
  ➤На якія пытанні адказвае?
  ➤Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤З якой часцінай мовы звязан у сказе?


 Каб я была ўпэўнена, што ты добра зразумеў гэтую тэму, калі ласка, выканай тэст. 




                                      Дзякуй за работу!😊