воскресенье, 12 апреля 2020 г.


Тэма ўрока: Прыметнік як часціна мовы.

Сёння на ўроку табе неабходна будзе знайсці адказы на пытанні:
  ➤  Што абазначае прыметнік?
  ➤  На якія пытанні адказвае?
  ➤  Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤  З якой часцінай мовы звязан у сказе?

1. Паўтарэнне.
Успомні, якую часціну мовы мы  вывучалі раней?
Правільна – назоўнік.  

Выканай тэст.

2.  Праца з падручнікам.
Пр. 131. (Спішы тэкст у сшытак. Устаў патрэбныя словы. Вусна да іх пастаў пытанні ад выдзеленых слоў.)


ПАДУМАЙ! Да якой часціны мовы будуць належаць словы, якія ты ўставіў?
Правільна – прыметнік.


3. Праца са схемай.
Разгледзь схему. 
Што ты можаш расказаць пра прыметнік?

Адкрый падручнік на с. 79 і прачытай правіла. Вывучы правіла на памяць.

4. Праца ў сшытку.
Пр. 133 (Запішы адзін сказ на выбар, раскрываючы дужкі. Разбяры яго па членах сказа (падкрэслі дзейнік, выказнік, даданыя члены).
З якім словам звязаны ў сказе прыметнік?

5. Завяжы вузялок!
Прачытай паведамленне, напісанае сінім колерам с.79 (Запомні яго і раскажы дарослым.)
Вусна выканай пр. 135.

    
   6. Слоўнікавае слова.
   Новае слоўнікавае слова – пясчаны.
         Заданне:
         1) Выпішы слова пясчаны ў сшытак. Пастаў у слове націск, падзялі на склады.
         2)Са словам пясчаны складзі і запішы ў сшытак 1 сказ.

   7. Праца ў сшытку.
   Пр. 138 (Спішы тэкст, падкрэслі ў ім прыметнікі.)
            
 Буду рада бачыць фатаграфію твайго сшытка. 
Прысылай  фатаграфію мне на вайбер.😊

  8. Пытанні. Тэст.
 Адкажы вусна на пытанні, якія мы ставілі ў пачатку ўрока.
  ➤Што абазначае прыметнік?
  ➤На якія пытанні адказвае?
  ➤Якім членам сказа з’яўляецца?
  ➤З якой часцінай мовы звязан у сказе?


 Каб я была ўпэўнена, што ты добра зразумеў гэтую тэму, калі ласка, выканай тэст. 




                                      Дзякуй за работу!😊

1 комментарий: